Топ продажаў

Гэта ўпрыгожанні для беларусаў, якія, як і я, ганарацца сваім паходжаннем, памятаюць, любяць і сумуюць па сваёй краіне.

Вітаю!
Мяне клічуць Саша, я заснавальніца праекта Belaruskicry.
На пачатку 2021 года я пераехала ў цудоўную Грузію. Тут я знайшла ідэальнага выкладчыка ювелірнага мастацтва і праз два месяцы пасля пачатку навучання стварыла свой першы кулон.
Гэта была падвеска «Беларусь са слязой». Я зрабіла яе для сябе. Я перажывала цяжкія эмоцыі, і мне хацелася выказаць іх у нечым адчувальным. Ва ўпрыгожанне я ўклала ўспаміны, перажытыя пачуцці і сапраўдную любоў да сваёй радзімы.
Падвеска спадабалася маім сябрам, а пасля невялічкай узгадкі ў беларускім часопісе ўпрыгожанні пачалі замаўляць суайчыннікі не толькі з Беларусі, але і з ЗША, Нямеччыны, Ізраіля, Польшчы, Літвы, Латвіі і іншых краін.
«Гэты кулон – як сімвалічная падтрымка адзін аднаго. Знак, што Беларусь заўсёды чакае нас і што яна заўсёды з намі».
Такія важныя словы пісалі мне мае родныя беларусы. Дзякавалі і прасілі працягваць. Кулоны набывалі для сябе і дарылі блізкім. Хтосьці ўсміхаўся, калі адчыняў канверт з падвескай. Хтосьці плакаў ад пачуццяў, якія перапаўнялі: ад любові да радзімы і болю за яе.
Пасля мноства такіх водгукаў я зразумела, што ўпрыгожанні – гэта менавіта тая справа, якую я хачу працягваць па просьбе беларусаў. Іх эмоцыі сталі для мяне важнейшыя за ўсё. Я адмовілася ад іншага праекта, і так нарадзіўся брэнд Belaruskicry.
Зараз з намі працуюць ужо 4 ювеліры з Грузіі. Мы старанна адбіраем матэрыялы і прымацоўваем камяні ручна. Над кожным вырабам працуе 3-4 чалавекі. Выраб аднаго кулона займае не менш за 12 гадзін.
Belaruskicry – гэта ўпрыгожанні для беларусаў, якія, як і я, ганарацца сваім паходжаннем, памятаюць, любяць сваю краіну і сумуюць па ёй.