Кулон «Ў» прысвечаны літары «ў нескладовая», якая з усіх сучасных жывых моў ужываецца толькі ў беларускім алфавіце. У Полацку ў гонар гэтай літары ўсталявалі помнік. Упрыгожанне прыцягвае ўвагу да беларускай мовы і пагрозы яе знікнення, бо па класіфікацыі ЮНЭСКА мова адносіцца да катэгорыі ўразлівых.
Давайце захаваем мову роднай краіны і будзем размаўляць па-беларуску.
Кулон і ланцужок выраблены ручна са срэбра 925 пробы. Гэта базавае ўпрыгожанне ўнісэкс, якое пасуе і дзяўчынам, і мужчынам.
Памер маленькай 14,5 мм х 9,5 мм х 1,5 мм, вялікай 29,6 мм х 19 мм х 1,5 мм
Усе нашы вырабы гэта ручная праца, памеры паказаны прыблізныя. Могуць быць невялікія хібнасці❤️
*Кошт за кулон (ланцужок у кошт не ўваходзіць і прадаецца асобна).