З гэтага кулона пачалася гісторыя брэнда BELARUSKICRY, і ён асабліва спадабаўся беларусам. Контур Беларусі са слязінкай выраблены ручна. Срэбную слязінку ўпрыгожвае натуральны смарагд. Гэта самы раскошны выраб у нашай калекцыі.
Смарагд – каштоўны самародак глыбокага зялёнага колеру. Цудоўны па прыгажосці каменьчык не змяняе сваіх уласцівасцяў дзясяткі гадоў. Лічыцца, што ён прыносіць поспех свайму ўладальніку, таму ўпрыгожанні з ім могуць быць талісманамі.
Кулон «Беларусь са слязінкай» абіраюць як падарунак сабе ці блізкім. Ён сімвалізуе любоў, успаміны і тугу па родным краі – важныя пачуцці, якія нас яднаюць.
Памер маленькай 20 мм х 24 мм, вялікай 26,5 мм х 25,1 мм
Усе нашы вырабы гэта ручная праца, памеры паказаны прыблізныя. Могуць быць невялікія хібнасці❤️
Колер каменя можа крыху адрознівацца па тоне ад арыгінала ў залежнасці ад налад вашага манітора.
*Кошт за кулон (ланцужок у кошт не ўваходзіць і прадаецца асобна).