З гэтага кулона пачалася гісторыя брэнда BELARUSKICRY, і ён асабліва спадабаўся беларусам. Контур Беларусі са слязінкай выраблены ручна са стэрлінгавага срэбра 925 пробы.
Кулон «Беларусь са слязінкай» абіраюць як падарунак сабе ці блізкім. Ён сімвалізуе любоў, успаміны і тугу па родным краі – важныя пачуцці, якія нас аб’ядноўваюць.
Памер маленькай 20 мм х 24 мм, вялікай 26,5 мм х 25,1 мм
Усе нашы вырабы гэта ручная праца, памеры паказаны прыблізныя. Могуць быць невялікія хібнасці❤️
*Кошт за кулон (ланцужок у кошт не ўваходзіць і прадаецца асобна).