З гэтага кулона пачалася гісторыя брэнда BELARUSKICRY, і ён асабліва спадабаўся беларусам. Контур Беларусі са слязінкай выраблены ручна.
Аквамарын — гэта каштоўны каменьчык колеру марской вады (ад нябёсна-блакітных да сіне-зеленкаватых адценняў) здаўна лічыцца талісманам для вандроўнікаў. Людзі бралі яго з сабой у падарожжа ці плаванне, каб вярнуцца дадому цэлымі. Ва Францыі аквамарын стаў знакам сапраўднага кахання і шчырых пачуццяў.
Няхай гэта ўпрыгожанне будзе зачуром для вас ці вашых блізкіх. Кулон сімвалізуе любоў, успаміны і тугу па родным краі – важныя пачуцці, якія нас яднаюць.
Колер каменя можа крыху адрознівацца па тоне ад арыгінала ў залежнасці ад налад вашага манітора.
Вы можаце абраць маленькі ці вялікі памер контура.
Памер маленькай 20 мм х 24 мм, вялікай 26,5 мм х 25,1 мм
Усе нашы вырабы гэта ручная праца, памеры паказаны прыблізныя. Могуць быць невялікія хібнасці❤️
*Кошт за кулон (ланцужок у кошт не ўваходзіць і прадаецца асобна).