З гэтага кулона пачалася гісторыя брэнда BELARUSKICRY, і ён асабліва спадабаўся беларусам. Контур Беларусі са слязінкай выраблены ручна. Срэбная слязінка ўпрыгожана маленькім дыяментам (0,015 карат), які надае кулону чароўны бляск.
Кулон «Беларусь са слязінкай» абіраюць як падарунак сабе ці блізкім. Ён сімвалізуе любоў, успаміны і тугу па родным краі – важныя пачуцці, якія нас яднаюць.
Вы можаце абраць маленькі ці вялікі памер контура.
Памер маленькай 20 мм х 24 мм, вялікай 26,5 мм х 25,1 мм
Усе нашы вырабы гэта ручная праца, памеры паказаны прыблізныя. Могуць быць невялікія хібнасці❤️
*Кошт за кулон (ланцужок у кошт не ўваходзіць і прадаецца асобна).