Preloader

З гэтага кулона пачалася гісторыя брэнда BELARUSKICRY, і ён асабліва спадабаўся беларусам. Контур Беларусі са слязінкай выраблены ручна. Срэбную слязінку ўпрыгожвае натуральны сапфір.

Сапфір – насычана-сіні каштоўны камень. Па сваім адценні ён нагадвае беларускія валошкі. Сапфір лічыцца каменем нябёсаў, які валодае магутнай касмічнай энергіяй. Ён сімвалізуе мудрасць, чысціню і духоўнасць. Таму ў шматлікіх культурах сапфірам упрыгожвалі храмы, яго насілі жрацы.

Кулон «Беларусь са слязой з сапфірам» стане выдатным падарункам сабе ці роднаму чалавеку. Ён увабраў у сябе любоў, успаміны і самоту па родным краі – важныя пачуцці, якія нас яднаюць.

Колер каменя можа крыху адрознівацца па тоне ад арыгінала ў залежнасці ад налад вашага манітора.

Памер маленькай 20 мм х 24 мм, вялікай 26,5 мм х 25,1 мм

Усе нашы вырабы гэта ручная праца, памеры паказаны прыблізныя. Могуць быць невялікія хібнасці❤️

*Кошт за кулон (ланцужок у кошт не ўваходзіць і прадаецца асобна).

 

 

Памер

Вялiкi, Маленькi

Прагледжана

  • Recently Viewed Products is a function which helps you keep track of your recent viewing history.
    Shop Now
Кулон «Беларусь» з сапфiрам
170$250$
Добавить в корзину
Telegram-бот