Моназавушніца з межамі Беларусі створана ад цёплай любові і смутку па Радзіме. Яна пра еднасць і ўнутранае пачуццё свабоды, якое нельга забараніць.
Упрыгожанне выраблена са стэрлінгавага срэбра 925 пробы. Ёсць вялікага і маленькага памеру. Замацоўваецца на «цвічок».
Да кулона мы дадалі «слязінку» з London тапаза — гэта натуральны каменьчык, насычанага сінявата-блакітнага колеру беларускіх рэк. Насіце як моназавушніцу альбо дзве разам, ці збярыце камплект з кулона і завушніц.
Колер каменя можа крыху адрознівацца па тоне ад арыгінала ў залежнасці ад налад вашага манітора.
**К
— 15$.