Preloader

Моназавушніца з межамі Беларусі створана ад цёплай любові і смутку па Радзіме. Яна пра еднасць і ўнутранае пачуццё свабоды, якое нельга забараніць.

Упрыгожанне выраблена са стэрлінгавага срэбра 925 пробы. Ёсць вялікага і маленькага памеру. Замацоўваецца на «цвічок».

Да кулона мы дадалі «слязінку» з рубіна — гэта натуральны каменьчык, колеру летняга пурпурнага захода над Прыпяццю. Насіце як моназавушніцу альбо дзве разам, ці збярыце камплект з кулона і завушніц.

Колер каменя можа крыху адрознівацца па тоне ад арыгінала ў залежнасці ад налад вашага манітора.

**Кошт даставы ў Турцыю — 15$.

Прагледжана

  • Пусэты з цырконіем
    50$60$
Моназавушнiца «Беларусь» з рубінам
170$
Telegram-бот