Гэта ўпрыгожанне з калекцыі «Сучасная вечнасць». Пры яе стварэнні мы натхняліся беларускай вышыўкай і людзьмі, якія ёй займаюцца і захоўваюць.
Нашыя продкі лічылі, што арнамент «плот» аберажэ ад усяго дрэннага і захавае добрае.
Упрыгожанне зроблена цалкам ручна: на срэбраную загатоўку з арнаментам наносіцца эмаль пэўнага колеру. Пасля некалькіх гадзін застывання атрымліваецца пакрыццё, якое па структуры нагадвае шкло.
Вага: 2,15 г. Памеры: 11,4 мм х 11,4 мм х 1,8 мм.
*колер эмалі можа крыху адрознівацца ў залежнасці ад налад вашага экрана