Гэта ўпрыгожанне з калекцыі «Сучасная вечнасць». Пры яе стварэнні мы натхняліся беларускай вышыўкай і людзьмі, якія ёй займаюцца і захоўваюць.
Нашыя продкі лічылі, што арнамент «плот» аберажэ ад усяго дрэннага і захавае добрае.
Упрыгожанне выраблена са срэбра 925 пробы. Так сама можам вырабіць з белага, ружовага або жоўтага золата 585 спробы.
Вага: 1,9 г. Памеры: 11,4 мм х 11,4 мм х 1,8 мм, дыяметр вушка 2 мм, вышыня 7 мм.
*кошт за кулон (ланцужок у кошт не ўваходзіць і прадаецца асобна).
*колер эмалі можа крыху адрознівацца ў залежнасці ад налад вашага экрана