Гэта ўпрыгожанне з калекцыі «Сучасная вечнасць». Пры яе стварэнні мы натхняліся беларускай вышыўкай і людзьмі, якія ёй займаюцца і захоўваюць.
«Знічка» — слова, якое ёсць толькі ў беларускай мове і абазначае падаючую зорку. Калі зорка ляціць, гэта час загадваць жаданне. Таму мы кажам, што гэта ўпрыгожанне, якое здзяйсняе мары.
Упрыгожанне зроблена цалкам ручна: на срэбраную загатоўку з арнаментам наносіцца эмаль пэўнага колеру. Пасля некалькіх гадзін застывання атрымліваецца пакрыццё, якое па структуры нагадвае шкло.
Вага: 1,18 г. Памеры: 11,4 мм х 11,4 мм х 1,8 мм.
*колер эмалі можа крыху адрознівацца ў залежнасці ад налад вашага экрана