Гэта ўпрыгожанне з калекцыі «Сучасная вечнасць». Пры яе стварэнні мы натхняліся беларускай вышыўкай і людзьмі, якія ёй займаюцца і захоўваюць.
«Знічка» — слова, якое ёсць толькі ў беларускай мове і абазначае падаючую зорку. Калі зорка ляціць, гэта час загадваць жаданне. Таму мы кажам, што гэта ўпрыгожанне, якое здзяйсняе мары.
Упрыгожанне выраблена са срэбра 925 пробы.Так сама можам вырабіць з белага, ружовага або жоўтага золата 585 спробы. Можна спалучаць з іншымі карабінамі на адным ланцужку, замацаваць на бранзалеце альбо завушніцы.
Вага: 1,55 г. Памеры: 11,4 мм х 11,4 мм х 1,8 мм, карабін 7,8 мм х 5 мм.
*кошт за кулон (ланцужок у кошт не ўваходзіць і прадаецца асобна).
*колер эмалі можа крыху адрознівацца ў залежнасці ад налад вашага экрана