Гэта ўпрыгожанне з калекцыі «Сучасная вечнасць». Пры яе стварэнні мы натхняліся беларускай вышыўкай і людзьмі, якія ёй займаюцца і захоўваюць.
«Знічка» — слова, якое ёсць толькі ў беларускай мове і абазначае падаючую зорку. Калі зорка ляціць, гэта час загадваць жаданне. Таму мы кажам, што гэта ўпрыгожанне, якое здзяйсняе мары.
Упрыгожанне выраблена са срэбра 925 пробы. Так сама можам вырабіць з белага, ружовага або жоўтага золата 585 спробы.
Вага: 1,4 г. Памеры: 11,5 мм х 11,5 мм х 1,9 мм, дыяметр вушка 2 мм, вышыня 7 мм.
*кошт за кулон (ланцужок у кошт не ўваходзіць і прадаецца асобна).
*колер эмалі можа крыху адрознівацца ў залежнасці ад налад вашага экрана